Пошук

18.09.2018 10:28   Vatican News / Catholic.by

Прэс-служба Апостальскай Сталіцы абнародавала спіс удзельнікаў XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання», якая адбудзецца 3-28 кастрычніка 2018 г.

Форум будзе праходзіць пад старшынствам папы Францішка. Беларусь на ім прадставіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Усяго ў спісе больш за 400 асобаў.

Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў застаецца кардынал Ларэнца Балдзісэры. Чатыры дэлегаваныя старшыні: іракскі кардынал Луіс Рафаэль Сако, Патрыярх Вавілонскі Халдэйскай Каталіцкай Царквы; мадагаскарскі кардынал Дэзірэ Царахазана, арцыбіскуп Туамасіна; м’ямнанскі кардынал Чарльз Маўнг Бог, арцыбіскуп Янгона; а таксама кардынал Джон Рыбат, арцыбіскуп Порт-Морсбі з Папуа-Новай Гвінеі.

Новаўвядзеннем сёлетняга Сінода стала стварэнне адмысловай Інфармацыйнай камісіі. Яе старшынёй быў прызначаны Паоло Руфіні, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі, а сакратаром – кс. Антоніо Спадара, галоўны рэдактар старэйшага італьянскага каталіцкага часопіса La Civiltà Cattolica.

У спісе ўдзельнікаў-аўдытараў – шматлікія святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі з розных краін свету, а ў спісе братэрскіх дэлегатаў – прадстаўнікі Канстанцінопальскага Патрыярхату, Румынскай Праваслаўнай Царквы, Сусветнай Рады Цэркваў, Сусветнай Лютэранскай Федэрацыі і Сусветнага Саюза Рэфармаваных Цэркваў.

Спецыяльным запрошаным госцем асамблеі будзе прыёр Супольнасці ў Тэзэ брат Алоіз Лозэр.

Абноўлена 18.09.2018 12:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.