Пошук


Аўтамабіль «Ламбаргіні», падораны некалькі месяцаў таму папу Францішку, 12 мая быў прададзены на аўкцыёне Sotheby’s. Эсклюзіўны спорткар сышоў з малатка за 715 тыс. еўра.

Першапачаткова аўтамабіль ацэньваўся ў суму ад 250 да 350 тыс. еўра.

Выручаны даход будзе прызначаны на тры дабрачынныя праекты: адбудову дамоў, грамадскіх памяшканняў і храмаў у іракскай Нінэвіі, для забеспячэння вяртання туды мясцовых хрысціян; падтрымку жанчын, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі і прастытуцыі, у рамках праекту «Дом папы Францішка»; а таксама на фінансаванне праектаў у Афрыцы.

Белы аўтамабіль Lamborghini Huracan з дзвюма залацістымі палоскамі на капоце — у колер ватыканскага сцяга, — перадалі Пантыфіку 15 лістапада 2017 г. у прысутнасці кіраўніцтва аўтавытворцы.

Папа пакінуў на аўтамабілі свой аўтограф. Гэта ўнікальная версія спорткара, якая існуе ў адзіным экзэмпляры.

Абноўлена 17.05.2018 12:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця