Пошук


У Вялікі чацвер у 16.00 Пантыфік адправіцца ў рымскую турму Regina Cœli і там будзе цэлебраваць літургію Вячэры Пана. Пра гэта паведаміла прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

Спачатку папа Францішак сустрэнецца з хворымі зняволенымі ў турэмным лазарэце, затым узначаліць Эўхарыстыю з абрадам абмыцця ног 12 асобам, пасля чаго паразмаўляе з некаторымі са зняволеных.

Трэба нагадаць, што ў юбілейным 2000 г. гэту пенітэнцыярную ўстанову наведаў Ян Павел II. У свой час пра мясцовых зняволеных клапаціўся кардынал Агасціно Казаролі, легендарны ватыканскі Дзяржсакратар.

Год таму папа Францішак узначаліў літургію Вячэры Пана ў турме Пальяна ў дыяцэзіі Палестрына, непадалёк ад Рыма. У 2016 г. гэта адбылося ў прытулку для ўцекачоў у Кастэльнуова-дзі-Порта.

У 2015 г. — у турме Rebibbia у Рыме. У 2014 г. — у цэнтры Santa Maria della Provvidenza ў Рыме. Сваю першую Эўхарыстыю ў якасці Пантыфіка ў 2013 г. Францішак узначаліў у турме для непаўналетніх Casal del Marmo ў Рыме.

 

Абноўлена 21.03.2018 16:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.