У Ватыкане рыхтуюць да друку зборнік прамоваў папы Францішка на тэму манаскага жыцця. За выданне адказная Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця рыхтуе зборнік прамоваў.
Як падкрэсліў прэфект кангрэгацыі кардынал Жуан Брас дзі Авіс, Папа Рымскі прагне, каб Касцёл даваў евангельскае сведчанне «без кампрамісаў з каштоўнасцямі гэтага свету».
«Кансэкраванае жыццё з’яўляецца вельмі дынамічным. У свеце існуе мільён законнікаў і законіц, шмат манаскіх ордэнаў, таварыстваў і інстытутаў. Мы ведаем таксама, што існуе радасць, якая нараджаецца ад жадання жыць згодна з гэтым пакліканнем, якое Пан даў нам і з якім звязана наша шчасце», — сказаў кардынал.
Паводле слоў іерарха, сёння Касцёл жыве ў пераходны перыяд. Ёсць цяжкасці, але таксама і абуджэнне, набыццё новай свядомасці, дынамізм, які з’яўляецца ў розных месцах.
«Усё ідзе ў тым кірунку, які ўказвае Папа, гэта значыць у кірунку сведчання, якое з’яўляецца, у першую чаргу, адказам на любоў Пана, які блізка да нас, а таксама знакам Яго прысутнасці ў гісторыі», — дадаў кардынал.
Прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця перакананы, што існуе патрэба ў кансалідацыі манаскіх супольнасцяў, умацаванні адносін і братэрства паміж імі, дзяленні харызматамі, добрымі досведамі, каб было бачна сведчанне Касцёла, які служыць.