Пошук


Пантыфіку падарылі Lamborghini мадэлі Huracan. Гэта ўнікальная версія, якая існуе ў адзіным экземпляры. Аўтамабіль перадалі Папу 15 лістапада ў прысутнасці кіраўніцтва аўтавытворцы. Ён не застанецца ў Ватыкане, а будзе прададзены на аўкцыёне «Сотбіс». Даход ад продажу аўтамабіля прызначаць на ўтрыманне трох дабрачынных праектаў.

Гаворка ідзе пра адбудову дамоў, грамадскіх памяшканняў і храмаў у іракскай Ніневіі, каб забяспечыць вяртанне туды мясцовых хрысціянаў, якія былі вымушаны бегчы і ўжо тры гады знаходзяцца ў іракскім Курдыстане. Таксама грошы пойдуць на падтрымку жанчын, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі і прастытуцыі, у межах праекту «Дом папы Францішка» (Casa Papa Francesco). Фінансавую дапамогу атрымаюць і дзве італьянскія асацыяцыі, якія працуюць у Афрыцы ў межах праектаў, прысвечаных жанчынам і дзецям.

Святы Айцец не ўпершыню практыкуе такі спосаб дабрачыннасці. Падораны яму летам 2013 года ў гонар 110-годдзя прадпрыемства Harley-Davidson аднайменны матацыкл быў прададзены на аўкцыёне, а атрыманыя амаль 250 тысяч еўра перададзены рымскаму Caritas.

Абноўлена 17.11.2017 10:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця