Пошук


Гэты дзень быў устаноўлены папам Францішкам на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці. З гэтай нагоды на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Пантыфік узначаліць урачыстую літургію, у якой прымуць удзел каля чатырох тысяч беднякоў з розных частак Еўропы: Італіі, Францыі, Польшчы, Бельгіі і Люксембурга.

Пасля літургіі частка з іх адправіцца на абед з Папам, які пройдзе ў ватыканскай зале Паўла VI. Астатнія будуць развезены па розных каталіцкіх сталоўках Рыма, семінарыях і калегіумах, дзе таксама змогуць з’есці святочны пасілак. Служыць бедным будуць 40 дыяканаў Рымскай дыяцэзіі і каля 150 валанцёраў розных дабрачынных асацыяцый.

Арганізатарам святкавання першага Сусветнага дня бедных з’яўляецца Папская рада па новай евангелізацыі. Яна звярнулася да каталіцкіх дабрачынных структур і парафій з просьбай дапамагчы бедным, аб якіх клапоцяцца, прыняць удзел у гэтай падзеі.

Падрыхтоўка да святкавання ў Рыме ўжо пачалася. У яе межах на плошчы Пія ХІІ, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Ватыкана, размясціўся невялікі мабільны шпіталь, дзе бедныя і бяздомныя могуць бясплатна атрымаць медыцынскую дапамогу, здаць аналізы, патрапіць на прыём кардыёлага, дэрматолага, інфекцыёлага, гінекола ці андролага. Ініцыятыва стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву італьянскіх і ватыканскіх медыцынскіх устаноў.

У вігілію Сусветнага дня бедных, 18 лістапада, у рымскай базыліцы св. Лаўрэнція за Мурамі адбудзецца малітоўнае чуванне для валанцёраў, якія працуюць з беднымі.

Абноўлена 15.11.2017 12:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.