У чэрвені 2017 года Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў аб’явіў пра стварэнне спецыяльнага сайта, прысвечанага падрыхтоўцы да XV Пазачарговай асамблеі Сіноду, якая пройдзе ў кастрычніку 2018 года на тэму «Моладзь, вера і распазнанне пакліканняў».
Інтэрнэт-рэсурс http://youth.synod2018.va быў створаны для таго, каб як мага больш маладых людзей магло далучыцца да падрыхтоўкі асамблеі, а ў тым ліку і прыняць удзел у перадсінадальнай працы.
На сайце змешчана анкета, адрасаваная ўсім маладым людзям ва ўзросце 16-29 гадоў, незалежна ад веравызнання. Адказы павінны быць скіраваны ў сакратарыят Сіноду не пазней за 30 лістапада 2017 года.
Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў, як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, атрымаў ужо 65 тыс. анкет да наступнай Генеральнай Асамблеі, прысвечанай моладзі. На іх аснове паўстане Instrumentum Laboris — працоўны дакумент нарады.