Пошук

14.09.2017 09:21   sib-catholic.ru / Catholic.by

Святы Айцец прыняў 13 верасня на прыватнай аўдыенцыі кс. Тома Ажаналіла SDB. Салезіянін быў вызвалены 12 верасня пасля 18 месяцаў палону. Айцец Том быў выкрадзены ў сакавіку 2016 года ў Емене.

4 сакавіка 2016 г. у Адэне ў прытулак для састарэлых, якім апекаваліся манахіні Маці Тэрэзы, уварваліся баевікі, верагодна з «Аль-Каіды», забілі чатырох сясцёр і яшчэ 12 чалавек, а затым выкралі святара.

Ужо праз месяц пасля выкрадання а. Тома папа Францішак заклікаў вызваліць усіх, хто быў узяты ў заложнікі ў выніку любых узброеных канфліктаў у свеце, асабліва ўзгадаўшы індыйскага святара.

«Хоць на першы погляд часам можа здавацца, што цемра зла і нягоды штодзённага жыцця бяруць верх, Касцёл цвёрда ведае, што над тымі, хто ідзе за Панам Езусам, ззяе адгэтуль нязгаснае святло Пасхі», — сцвердзіў Пантыфік 3 красавіка ў Ватыкане ў кантэксце ўсіх церпячых хрысціян.

Таксама стала вядома, што вырашальны ўнёсак у вызваленне выкрадзенага святара зрабіў урад Амана.

Абноўлена 14.09.2017 10:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа