Пошук

31.08.2017 14:05   ekai.pl / Catholic.by

З новага навучальнага года ў папскіх універсітэтах у Рыме будуць выкладаць экалогію. Такім чынам будзе рэалізаваны пастулат, які папа Францішак агучыў у энцыкліцы Laudato si, дзе заахвочваў да «выхавання саюзу паміж чалавецтвам і асяроддзем».

Паводле Пантыфіка, гэта сапраўдны «адукацыйны выклік», а яго праграмы павінны «дапамагчы ўзрастаць у салідарнасці, адказнасці і клопаце, якія асноўваюцца на спагадзе».

Папскія навучальныя ўстановы ў Вечным Горадзе, якіх налічваецца сем, выпрацавалі супольную пяцігадовую праграму, якую прадставілі Святому Айцу 22 чэрвеня 2017 г. Праграма ўключае шэсць модуляў — столькі ж, колькі раздзелаў у энцыкліцы папы Францішка пра экалогію, — у якіх прапануюцца адказы на шэраг пытанняў, напрыклад: «Што адбываецца ў нашым супольным доме?», «Евангелле стварэння» або «Чалавечыя крыніцы экалагічнага крызісу».

Гэты тэматычны цыкл адрасаваны не толькі студэнтам папскіх устаноў у Рыме, але і ўсім зацікаўленым экалогіяй — духоўным і свецкім.

Абноўлена 01.09.2017 12:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця