Пошук

31.08.2017 09:32   sib-catholic.ru / Catholic.by

30 жніўня на заканчэнне агульнай аўдыенцыі папа Францішак вітаў на ватыканскай плошчы шматлікіх пілігрымаў з усяго свету. Спецыяльнае прывітанне Святога Айца было адрасавана футбалістам і кіраўнікам бразільскага футбольнага клуба «Шапекоэнсэ».

Каманда клуба «Шапекоэнсэ» 28 лістапада 2016 г. накіроўвалася ў Калумбію на фінал Кубка Паўднёвай Амерыкі і трапіла ў авіякатастрофу. На борце самалёта знаходзіліся 77 пасажыраў. З іх засталіся ў жывых шасцёра, у тым ліку тры футбалісты: Нето, Жаксан Фолманн и Алан Рушэл.

Перад уваходам у базыліку святога Пятра Пантыфік прывітаў і абняў кожнага члена каманды, а таксама некаторых родных загінулых у авіякатастрофе. Святы Айцец паразмаўляў з трыма футбалістамі, якія выжылі, і благаславіў іх.

Спартсмены падарылі Біскупу Рыма футбольны мяч у колерах бразільскай каманды — белым і зялёным.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё прэзідэнт клуба «Шапекоэнсэ» Дэвід Плініё дэ Нэс адзначыў: «Гэта шчаслівы дзень для кожнага з нас: ад трагічнага моманту авіякатастрофы папа Францішак неаднаразова выказваў нам сваю любоў. У самыя складаныя часы нашага жыцця яго блізкасць дадавала нам сіл, каб ісці далей, і сёння каманда паступова адыходзіць ад ран. Мы атрымалі благаслаўленне Папы Рымскага і за гэта дзякуем Богу».

1 верасня «Шапекоэнсэ» згуляе сяброўскі матч з італьянскай камандай «Рома» на сталічным Алімпійскім стадыёне.

Абноўлена 31.08.2017 09:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа