Пошук

29.08.2017 09:03   be.radiovaticana.va / Catholic.by

27-30 лістапада папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў М’янму, а 30 лістапада накіруецца ў Бангладэш, дзе будзе прабываць да 2 снежня. Афіцыйнае паведамленне было апублікавана 28 жніўня Залай Друку Апостальскай Сталіцы. Праграма падарожжа будзе абвешчана пазней.

Папа Францішак стане першым Пантыфікам, які наведае М’янму. У сваю чаргу вернікі з Бангладэш будуць прымаць Наступніка св. Пятра ўжо трэці раз. У лістападзе 1970 г. горад Даку, які сёння з’яўляецца сталіцай гэтай краіны, наведваў Павел VI, праўда тады яшчэ Бангладэш знаходзіўся ў складзе Пакістана. Другі візіт сюды здзейсніў у лістападзе 1986 г. Ян Павел ІІ.

Абноўлена 29.08.2017 09:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.