Пошук

18.08.2017 08:41   be.radiovaticana.va / Catholic.by

Будынак, які з 1827 г. займае самая маленькая армія ў свеце, знаходзіцца паміж каланадай Берніні з боку Апостальскага палацу і брамай святой Ганны ў Ватыкане.

Казармы патрабуюць рамонту па некалькіх прычынах. У першую чаргу — гэта вільгасць. Акрамя таго плануецца зрабіць казармы больш прасторнымі.

Рэканструцыю прафінансуе спецыяльна створаны для гэтай мэты фонд, заснаваны ў межах існуючага з 2000 г. фонда падтрымкі Папскай швейцарскай гвардыі, які аказвае матэрыяльную і фінансавую дапамогу рэкрутам.

Яго дырэктар Жан-П’ер Рот распавёў, што два гады таму ўжо былі здзейснены даследаванні, неабходныя для рамонту памяшканняў, і падрыхтаваны праект будучых прац. Дзякуючы фонду ўжо была адрэстаўравана Камандная зала казармаў. Яе ўрачыстая інаўгурацыя пройдзе 25 верасня 2017 г.

Будынак, у якім сёння размяшчаюцца папскія гвардзейцы, сягае сваімі каранямі ў ХVII стагоддзе — эпоху Пантыфікату Аляксандра VII. У планах рэканструктараў — захаваць яго арыгінальны фасад, які быў узведзены ў 1825 г.

Швейцарская гвардыя служыць Пантыфікам з 1506 г. Зараз яна налічвае каля 110 афіцэраў і салдат. У яе шэрагі ўступаюць маладыя католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў. У Ватыкане яны служаць па меншай меры 25 месяцаў. Прысяга адбываецца штогод 6 мая, у памяць аб гераічным чыне 147 швейцарскіх салдат, якія ў 1527 г. загінулі, абараняючы папу Клімента VII ад войск імператара Карла V.

Абноўлена 18.08.2017 08:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.