Пошук

09.08.2017 09:01   be.radiovaticana.va

Больш за 36 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту сочыць за акаўнтам Папы Рымскага ў твітары.

Апошні мільён назбіраўся на працягу 19 дзён у перыяд з 14 ліпеня па 2 жніўня 2017 г. Гэта ў пяць разоў хутчэй, чым у мінулым годзе. Раней на пераход ад 33 да 34 мільёнаў спатрэбілася амаль тры месяцы, а ад 34 да 35 мільёнаў — 30 дзён.

Профіль @Pontifex, заснаваны пяць гадоў таму, мае дзевяць моўных версій: іспанскую — з 13 мільёнамі карыстальнікаў, англійскую — з 12 мільёнамі, італьянскую — з 4,5 мільёнамі, а таксама партугальскую з амаль 8 працэнтамі ад агульнай колькасці падпісаных на твітар Папы, польскую, французскую і лацінскую — з амаль 2,5 працэнтамі, нямецкую і арабскую — крыху больш за 1 працэнт.

Папа Францішак з’яўляецца самым папулярным сусветным лідарам з профілем у твітары. Другое месца заняў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп — 35,3 мільёнаў падпісчыкаў, а трэцяе — прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі – 32,4 мільёны.

Акаўнт @Pontifex з’явіўся ў снежні 2012 г. Да лютага 2013 г. яго выкарыстоўваў папа Бэнэдыкт XVI. Папа Францішак пачаў карыстацца акаўнтам праз чатыры дні пасля свайго абрання на пасаду біскупа Рыма – 17 сакавіка 2014 г. З таго часу колькасць карыстальнікаў пачала расці асабліва хуткімі тэмпамі.

Першапачаткова твіт-паведамленні з’яўляліся на папскім акаўнце з нагоды агульных аўдыенцый, святаў ці іншых важных падзей у жыцці Касцёла, але пазней яны сталі публікавацца штодзённа. Дзякуючы сваёй прастаце, глыбіні і актуальнасці, яны разыходзяцца па сацыяльнай сетцы праз дзесяткі тысяч рэтвітаў.

Абноўлена 09.08.2017 09:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця