35 мільёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў сочаць за акаўнтам Папы Рымскага ў сацыяльнай сетцы твітар. Гэта лічба была зарэгістравана 14 ліпеня 2017 г.
Да гэтага часу на профілі @Pontifex з’явілася больш за 10 тыс. запісаў на дзевяці мовах: англійскай, арабскай, французскай, іспанскай, лацінскай, нямецкай, польскай, партугальскай і італьянскай.
Цікава, што калі на пераход ад 33 да 34 мільёнаў спатрэбілася амаль тры месяцы, то ад 34 да 35 мільёнаў усяго 30 дзён. Найбольшая частка наведвальнікаў у гэты перыяд далучылася да англамоўнай версіі.
Большасць людзей чытаюць папскія кароткія паведамленні на іспанскай мове — каля 38 працэнтаў, на англійскай — амаль 33 працэнты, на італьянскай — амаль 13 працэнтаў. Затым ідзе партугальская версія — амаль 8 працэнтаў, польская, французская і лацінская — амаль 2,5 працэнта, і нямецкая — крыху больш за 1 працэнт.