У Ватыканскіх музеях 27 чэрвеня адбыўся паказ фільму «Папа Францішак: мая ідэя мастацтва» (Papa Francesco: La mia idea di arte).
Гэтую дакументальную стужку, якая доўжыцца 45 хвілін, намінавалі на «Оскар». Фільм быў зняты на падставе размоў са Святым Айцом, якія праводзілі аўтар фільму Ціцыяна Лупі і аргенцінскі акцёр Алехандра Марма.
Стужка распавядае пра 11 знакамітых твораў мастацтва розных гістарычных перыядаў, якія знаходзяцца ў Ватыканскіх музеях.
На іх фоне папа Францішак прадстаўляе сваё бачанне і разуменне мастацтва. Як распавядае аўтар фільму, Пантыфік разглядае мастацтва з аднаго боку як зброю мастацтва, прыводзячы ў тым кантэксце прыклад Сікстынскай капэлы як свайго роду «Біблію проста неба», якую «можа чытаць кожны», а з іншага боку — як зброю, якая служыць для супраціўлення культуры ігнаравання.
Як адзначыла Ціцыяна Лупі, разам з папам Францішкам «мы ўклалі свайго роду галерэю мастацтва з вобразамі, абранымі са збораў Ватыканскіх музеяў, якімі ўсе могуць захапляцца і якія адпавядаюць яго ідэі мастацтва».
«У некаторым сэнсе я лічу, што мая сувязь з папам Францішкам з часоў, калі ён быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, засталася той жа самай: ён — мо й душпастыр», — прызнаецца аргенцінец Алехандра Марма. Акцёр падкрэсліў, што Хорхе Берголіа наблізіў яго да Касцёла, да Езуса.
Дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята сказала, што задаволена сумеснай працай над фільмам. Ідэя мастацтва для сённяшняга Папы з’яўляецца ідэяй міласэрнасці, зверненай да пакорных і скіраванай на аднаўленне. «Гэтае відэа з’яўляецца таму сведчаннем», — дадала яна.