Пошук

21.06.2017 12:56  

Генеральны рэвізор для фінансавых структур Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан Лібера Мілонэ падаў у адстаўку. Адпаведную просьбу ён прадставіў 19 чэрвеня, якая была прынята Пантыфікам. Святы Пасад паінфармаваў, што ў хуткім часе будзе распачаты працэс прызначэння новага генеральнага рэвізора.

Мілонэ заняў пасаду ў чэрвені 2015 г. Прэзначэнне стала практычна апошнім структурным крокам на шляху рэформы ватыканскай фінансавай сістэмы.

У 2014 г. папа Францішак выдаў motu proprio пад назвай Fidelis et Dispensator Prudens, якім абвясціў аб заснаванні новых структур. Першай стаў Cакратарыят па эканамічных пытаннях, пакліканы кансалідаваць існуючыя ватыканскія фінансавыя структуры і спрасціць кіраванне імі. У дакуменце была пацверджана роля Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы ў якасці ватыканскага Цэнтрабанка. Бяззменнымі засталіся функцыі Бюро фінансавай інфармацыі, якое працягвае ажыццяўляць прудэнцыйны нагляд і рэгуляванне дзейнасці Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.

Тым жа дакументам была ўведзена новая функцыя Генеральнага рэвізора, якога прызначае Пантыфік, і які мае паўнамоцтвы праводзіць праверкі любога органу Святога Пасаду і Ватыкана ў любы час.

Лібера Мілонэ нарадзіўся ў Гаазе ў Нідэрландах 16 ліпеня 1948 г. Ад 2008 г. належыць да Nedcommunity — італьянскай асацыяцыі незалежных членаў органаў кіравання і кантролю. Раней займаў розныя пасады ў кантрольных органах буйных фірм, між іншым, быў старшынёй камітэта па аўдыце фірмы Fiat. У 2008-2011 гг. з’яўляўся членам Камітэта па аўдыце Харчовай Праграмы ААН.

Паводле be.radiovaticana.va

Абноўлена 12.07.2017 01:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця