Пошук

24.05.2017 09:12  

Святы Айцец узначаліў цырымонію адкрыцця 70-й Генеральнай асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Трохдзённы форум распачаўся 22 мая ў ватыканскай Зале Сінодаў.

Паводле новых правілаў, біскупы абяруць трох кандыдатаў, аднаго з якіх Папа прызначыць на пасаду старшыні епіскапату. Апошнія дзесяць гадоў Канферэнцыю Біскупаў Італіі ўзначальваў 74-гадовы арцыбіскуп Генуі кардынал Анджэло Баньяска.

«Калі той, хто стаіць на чале, на дапускае дыялогу, то сее плёткі, а гэта горш за ўсё. Давайце размаўляць адно з адным. Я гатовы таксама выслухаць меркаванні, якія мне не падабаюцца. Кажыце абсалютна свабодна», — адзначыў Пантыфік і заклікаў біскупаў да максімальнай шчырасці.

«Не бойцеся спрэчак, — дадаў Святы Айцец, — даверцеся Духу. Ён адкрывае на разнастайнасць і прымірае адрозненні братэрскай любоўю». Дух саборнасці і парэсія, як адзначыў Папа, дазваляюць праявіць сябе і выразіць дынаміку, што натхняе на рашэнні. Толькі такім чынам магчыма абнавіць пастырскую працу і прыстасаваць яе да місіі Касцёла ў сучасным свеце, толькі так магчыма зрабіць выбар ва ўсёй скаладанасці нашай эпохі.

Гэты шлях, дадаў Святы Айцец, «пазначаны таксама праяўленнем закрытасці і супраціўленнем». «Нашая нявернасць — гэта “цяжкая пазыка” ў залог дакладнасці сведчання depositum fidei, і гэта больш сур’ёзная пагроза, чым тая, што сыходзіць ад гэтага свету з яго ганеннямі».

Паводле Радио Ватикана
(VGr)

Абноўлена 30.09.2017 20:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця