Пошук

24.03.2017 14:37  

23 сакавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананазацыі кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў кандыдатаў да хвалы алтароў.

Першыя два дэкрэты датычаць прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: італьянскага капуцына Анджэла да Акры, а таксама сведкаў марыйных аб’яўленняў у Фаціме: Франсішку Марту і Жасінты Марту.

Дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва датычаць Хасэ Марыі Фернандэса Санчаса і яго 32 паплечнікаў з Кагрэгацыі Місій, вядомых як лазарысты, і 6 свецкіх вернікаў з Асацыяцыі цудоўнага медальёна Найсвяцейшай Панны Марыі, забітых з нянавісці да веры ў 1936 г. падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, а таксама індыйскай кларыскі Рaні Марыі Ваталіл, забітай у 1995 г. наёмным забойцам у горадзе Індаур, дзе яна служыла бедным.

Папа Францішак ухваліў рашэнне Звычайнай сесіі кардыналаў і біскупаў, членаў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, аб кананізацыі дыяцэзіяльных святароў Андрэ дэ Совераля і Амброзіа Франсіска Фэра, свецкага верніка Матэа Марэйра і іх 27 паплечнікаў, забітых у 1645 г. у Бразіліі, а таксама Хрыстафора, Антоніа і Хуана, падлеткаў, забітых з нянавісці да веры ў 1529 г. у Мексіцы.

Ухваленыя Святым Айцом дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў датычаць трох італьянцаў: айца Даніэля да Самаратэ, з Ордэна меншых братоў капуцынаў, сястры Макрыны Рапарэлі, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр базыліянак св. Макрыны і свецкай верніцы Даніэлы Дзанэта.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

Абноўлена 14.06.2017 17:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця