Пошук

09.02.2017 13:46  

У Ватыкане праходзіць сустрэча, прысвечаная новым формам рабства. У цэнтры тэматычнага пасяджэння — ганебная з’ява ганлю органамі для трансплантацыі, якая, як падкрэсліваецца, набірае формы «трансплантацыйнага турызму».

Сустрэча арганізавана Папскай акадэміяй навук і паклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай формы сучаснага рабства, як пра яе неаднойчы казаў папа Францішак.

Форум сабраў прадстаўнікоў 20 краін, уключаючы Кітай, дзе да нядаўняга часу рынак трансплантанта быў засяроджаны ў вязніцах, бо органы бралі ў асуджаных на смяротнае пакаранне, нават калі яны не давалі на гэта згоды. Падобная практыка назіраецца і ў вязніцах Лацінскай Амерыкі. Аднак самым вялікім «рынкам» органаў для трансплантацыі з’яўляюцца людзі ў бедных краінах, як напрыклад, у Індыі, Пакістане, Егіпце, куды прыязджаюць «пакупнікі» з Канады, ЗША і Еўропы.

Мэта сустрэчы ў Ватыкане — распрацоўка міжнароднай стратэгіі барацьбы з гэтай практыкай, якая пашыраецца з кожным годам.

Паводле credo-ua.org
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.