Пошук

31.01.2017 08:35  

Апостальская Сталіца занепакоена «сігналам, які пасылаецца свету» з будаўніцтвам сцяны паміж ЗША і Мексікай. Ініцыятарам выступіў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Матыў — прыпыніць міграцыю.

Старшыня новай ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, кардынал Пітэр Тарксан выказаў спадзяванне, што іншыя краіны, у тым ліку і еўрапейскія, не пойдуць за гэтым прыкладам. Іерарха цытуе інфармацыйнае агенцтва італьянскага епіскапата SIR.
 
«Мы спадзяёмся, што сцяна не будзе пабудавана, але, ведаючы Трампа, верагодна, гэта будзе зроблена, — сказаў ватыканскі іерарх. — Апостальская Сталіца занепакоена, паколькі гэта ўплывае не толькі на сітуацыю з Мексікай, але з’яўляецца сігналам, які пасылаецца свету.

Не толькі ў ЗША ёсць тыя, хто хоча будаваць сцены супраць мігрантаў, гэта існуе таксама і ў Еўропе. Я спадзяюся, што гэты прыклад не будзе наследавацца. Адзін прэзідэнт можа пабудаваць сцяну, але прыйдзе іншы, які яе разбурыць».

І мексіканскі каталіцкі епіскапат, і камісія па міграцыі епіскапату Злучаных Штатаў асудзілі будаўніцтва сцяны на амерыканска-мексіканскай мяжы.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


Абноўлена 05.06.2017 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.