Пошук

26.01.2017 10:20  

Шырокія магчымасці для азнаямлення з папскімі мастацкімі калекцыямі дае новы сайт Ватыканскіх музеяў. Ён быў прадстаўлены 23 студзеня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Цалкам абноўлены інтэрнэт-рэсурс www.museivaticani.va мае больш за 13 тыс. старонак з інфармацыяй на пяці мовах: італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай і нямецкай. Тут змешчана больш за 3 тыс. фотаздымкаў і каля 60 відэазапісаў. На сайце ўтрымліваецца інфармацыя для наведвальнікаў музеяў, даецца магчымасць замовіць білеты on-line, а таксама зрабіць пакупкі ў сувенірнай інтэрнэт-краме.

Важным элементам новага парталу з’яўляецца каталог з падрабязнай інфармацыяй аб музейных экспанатах. У папскай мастацкай калекцыі налічваецца каля 200 тыс. твораў. Каля 20 тыс. прадметаў выстаўлена ў экспазіцыі, з якіх каля 4 тыс. апісана на сайце. Размяшчэнне поўнай базы дадзеных будзе працягваецца: на працягу года плануецца завяршыць размяшчэнне інфармацыі пра экспазіцыйныя матэрыялы, а затым пачнецца праца над фондавымі. Пра гэта паведаміла дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята.

У стварэнні новага сайта прымалі ўдзел: Ватыканскія музеі, Губернатарат Дзяржавы Ватыкан, Сакратарыят па камунікацыі і міжнародная студыя дызайна Inarea Strategic Design.

Ватыканскія музеі заснаваны папам Юліем II ў пачатку XVI ст. У іх склад уваходзіць знакамітая Сікстынская капэла з роспісамі Мікеланджэла. На працягу года тут прымаюць каля 6 млн наведвальнікаў. Музеі ўваходзяць у дзясятку самых наведвальных у свеце і налічваюць 54 галерэі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця