Пошук

04.01.2017 10:53  

Цяперашняе пагадненне аб спыненні агню ў Сірыі з’яўляецца для міжнароднай супольнасці «акном часу» для сур’ёзных перамоў па стабільным міры ў краіне, лічыць арцыбіскуп Сільвана Тамазі.

Тамазі — аўтарытэтны ватыканскі дыпламат, былы прадстаўнік Святога Пасаду пры структурах ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, які ў цяперашні час з’яўляецца членам новай Дыкастэрыі па служэннi iнтэгральнаму развіццю чалавека. 

«Акно магчымасцяў» абмежаванае, але яно павінна быць выкарыстана для ўзгаднення на міжнародным узроўні, перакананы іерарх.

Сірыйская вайна вядзецца вялікімі дзяржавамі і іншымі рэгіянальнымі групоўкамі, дзе суніты, шыіты, ЗША і Расія хацелі б забяспечыць сваё панаванне на Блізкім Усходзе, так успрымае арцыбіскуп Тамазі тое, што адбываецца.

Мясцовае насельніцтва не мае нічога супольнага з гэтымі гульнямі, таму павінна быць зроблена ўсё, каб баявыя дзеянні не прыводзілі да далейшых ахвяр сярод цывільных асоб. Сірыі ўжо дастаткова смерцяў і разбурэнняў: 300 тыс загінулых, каля 10 млн унутраных і знешніх уцекачоў — гэта вынік шасці гадоў вайны, нагадаў ватыканскі іерарх.

Міжнародная супольнасць павінна «паспрыяць дыялогу і прасоўваць цвёрдую дамову ў якасці асновы мірнай будучыні на Блізкім Усходзе», заклікаў арцыбіскуп. На ўстойлівае рашэнне можна спадзявацца толькі тады, калі сірыйцам будзе гарантавана гуманітарная дапамога, а зброя змоўкне.

Усе павінны таксама ведаць, што «што не можна гуляць з жыццямі іншых людзей», сказаў іерарх. Рашэнне праблем ніколі не прыходзіла праз зброю, але выключна з дапамогай дыялогу, сустрэчы і стварэння «мастоў замест сцен».

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Абноўлена 05.06.2017 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця