Пошук


Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, Старшыня Рады па справах душпастырства моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, які прысутнічае на святкаваннях Юбілею моладзі ў Рыме, сустрэўся з біскупам Робертам Баронам.

Сустрэча адбылася на плошчы святога Пятра ў Ватыкане перад Імшой, якой распачаўся Юбілей моладзі.

У мерапрыемстве па падліках арганізатараў удзельчае каля мільёна чалавек з усяго свету. Прадстаўнікі моладзі з Беларусі таксама прымаюць у ім ўдзел.

Біскупа Роберта Барона называюць «адным з самых вядомых каталіцкіх біскупаў нашага часу», «чалавекам глыбокай веры, мудрасці і яснага багаслоўскага слова», а таксама «сапраўдным голасам Касцёла ў сучасным свеце».

Ён з'яўляецца заснавальнікам міжнароднага евангелізацыйнага праекта Word on Fire. Яго казанні, духоўныя разважанні і лекцыі даступныя ў Інтэрнэце, у тым ліку па-беларуску і па-руску на YouTube-канале «Вселенская Церковь по-русски», дзе перакладаюцца і распаўсюджваюцца яго найлепшыя прамовы.

Абноўлена 01.08.2025 10:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа