Пошук

26.04.2024 11:33   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: bergamonews.it

27 красавіка, у 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святога Яна Паўла ІІ, адзін з яго найбліжэйшых супрацоўнікаў кардынал Джаванні Батыста Рэ, які цяпер з’яўляецца Дэканам Калегіі кардыналаў, узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў ватыканскакй базыліцы святога Пятра.

На гэтую ўрачыстасць запрашаюць ватыканскі Фонд святога Яна Паўла ІІ і былы сакратар Папы-славяніна кардынал Станіслаў Дзівіш.

Святая Імша распачнецца а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

Святы Ян Павел ІІ, Папа ў 1978–2005 гадах, быў кананізаваны 27 красавіка 2014 года. Урачыстую цырымонію 10 гадоў таму ўзначаліў Папа Францішак.

Падчас яе на плошчы святога Пятра ў Ватыкане быў абвешчаны святым таксама Ян ХХІІІ, Папа ў 1958–1963 гадах. Па ацэнках, у кананізацыйнай святой Імшы ўзялі ўдзел каля 800 тысяч вернікаў.

Абноўлена 26.04.2024 11:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця