Пошук

17.01.2024 16:58   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Adobe Stock

16 студзеня былі абнародаванаыя два апостальскія лісты Папы Францішка, якімі Пантыфік уносіць змены ў правілы падрадаў і надзвычайных выдаткаў дыкастэрый Рымскай курыі.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, ўстанаўліваецца ліміт выдаткаў, для перавышэння якога неабходна атрымаць дазвол Сакратарыята па эканамічных пытаннях. Адзначаецца, што новыя дакументы дазволяць лепш кіраваць выдаткамі ватыканскіх дыкастэрый і павысіць празрыстасць падрадаў.

У першым апостальскім лісце ў форме motu proprio Папа Францішак удакладняе «абмежаванні і парадак» кіравання адміністрацыйнай дзейнасцю Святога Пасаду.

У адпаведнасці з Апостальскай канстытуцыяй Prædicate Evangelium, дакумент абавязвае ватыканскія структуры і органы звяртацца па дазвол да прэфекта Сакратарыята па эканамічных пытаннях у тых выпадках, калі выдаткі перавышаюць 2% ад агульных выдаткаў установы, якія выводзяцца з сярэдняга бюджэту за апошнія тры гады. Адабрэнне Сакратарыята па эканамічных пытаннях не патрабуецца ў выпадку выдаткаў, якія складаюць менш за 150 тыс. еўра.

Дакумент устанаўлівае 30-дзённы тэрмін для атрымання дазволу, пасля чаго адсутнасць адказу будзе аўтаматычна лічыцца адабрэннем. У любым выпадку працэдура «павінна быць завершана ў тэрмін не пазнейшы за сорак дзён», — гаворыцца ў апостальскім лісце.

У другім лісце ў форме motu proprio Папа ўдакладніў заканадаўства, якое рэгулюе ватыканскі кодэкс аб кантрактах і падрадах, абнародаваны ў 2020 годзе.

Святы Айцец падкрэсліў, што новаўвядзенні маюць на мэце далейшае «падтрыманне празрыстасці, кантролю і канкурэнцыі ў працэдурах заключэння дзяржаўных кантрактаў», для «больш эфектыўнага прымянення» правілаў, якія, дзякуючы апошнім папраўкам, улічваюць назіранні ўстаноў, звязаных са Святым Пасадам, Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан, а таксама досвед, назапашаны ў апошнія гады.

Адзначаецца, што актуальнае заканадаўства, у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльнага вучэння Касцёла, кананічнымі нормамі Святога Пасаду, нормамі Дзяржавы Ватыкан і энцыклікай Laudato si’, пераследуе наступныя мэты: устойлівае выкарыстанне ўнутраных рэсурсаў, празрыстасць працэдур закупак, роўнае стаўленне і недыскрымінацыя ўдзельнікаў тэндэраў, спрыянне эфектыўнай канкурэнцыі паміж удзельнікамі тэндэраў, у прыватнасці, праз меры, скіраваныя на змаганне з незаконнымі пагадненнямі ў сферы канкурэнцыі і з карупцыяй.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.