Пошук

09.07.2023 15:46   Пераклад: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: Скрыншот тансляцыі Vatican Media / YouTube

У нядзелю 9 ліпеня, напрыканцы традыцыйнай Марыйнай малітвы «Анёл Панскі», Папа Францішак абвясціў аб правядзенні 30 верасня Кансісторыя, на якім у Касцёле з’явіцца 21 новы кардынал.

Сярод іх — Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які на працягу чатырох гадоў быў Апостальскім нунцыем у Беларусі, а падчас сёлетняга Будслаўскага фэсту прадстаўляў у нашай краіне Папу Францішка ў якасці яго спецыяльнага пасланніка. Акрамя таго, кардыналам стане яшчэ адзін былы нунцый у Беларусі: арцыбіскуп Агасціно Маркэта, адзін з першых пастаянных прадстаўнікоў Папы ў нашай краіне.

Вось што сказаў сёння Святы Айцец, словы якога перадае Італьянская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Дарагія браты і сёстры, я рады абвясціць, што 30 верасня гэтага года адбудзецца Кансісторый па прызначэнні новых кардыналаў.

Іх паходжанне выражае паўсюднасць Касцёла, які працягвае абвяшчаць міласэрную любоў Бога да ўсіх людзей на зямлі. Да таго ж, уключэнне новых кардыналаў у Рымскую дыяцэзію паказвае неадлучную сувязь паміж пасадам Пятра і партыкулярнымі Касцёламі па ўсім свеце.

Вось імёны новых кардыналаў:

  1. Я.Э. Робэрт Фрэнсіс Прэвост OSA, Прэфект Дыкастэрыі па справах Біскупаў;
  2. Я.Э. Клаўдыё Гуджэроцці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў;
  3. Я.Э. Віктар Мануэль Фэрнандэс, Прэфект Дыкастэрыі веравучэння;
  4. Я.Э. Эміль-Поль Шэрыг, Апостальскі нунцый;
  5. Я.Э. Крыстоф-Луі-Іў-Жорж П’ер, Апостальскі нунцый;
  6. Я.Э. П’ербатыста Піццабала, Лацінскі Патрыярх Ерузалемскі;
  7. Я.Э. Стывен Брыслін, арцыбіскуп Кейптаўнскі (Капстад);
  8. Я.Э. Анхэль Сісто Россі SI, арцыбіскуп Кордавы;
  9. Я.Э. Луіс Хасэ Руэда Апарысьё, арцыбіскуп Багаты;
  10. Я.Э. Гжэгаж Рысь, арцыбіскуп Лодзі
  11. Я.Э. Стывен Амэю Марцін Мула, арцыбіскуп Джубы
  12. Я.Э. Хасэ Коба Кана, арцыбіскуп Мадрыдскі
  13. Я.Э. Пратасэ Ругамбуа, арцыбіскуп каад’ютар Таборы
  14. Я.Э. Себасцьян Фрэнсіс, біскуп Пінанга
  15. Я.Э. Стывен Чоў Саў-Ян SI, біскуп Ганконгскі,
  16. Я.Э. Франсуа-Ксаўе Бусціё OFM Conv, біскуп Аяча,
  17. Я.Э. Амэрыку Мануэл Алвэш Агіяр, дапаможны біскуп Лісабона,
  18. Кс. Анхэль Фэрнандэс Арцімэ SDB, Найвышэйшы настаяцель салезіянаў

Разам з імі я далучу да Калегіі кардыналаў двух арцыбіскупаў і аднаго манаха, якія асабліва адзначыліся сваім служэннем Касцёлу:

  1. Я.Э Агасціно Маркэта, Апостальскі нунцый;
  2. Я.Э. Дыега Рафаэль Падрон Санчэс, арцыбіскуп эмэрыт Куманы;
  3. А. Луіс Паскуаль Дры OFM Cap, спаведнік у санктуарыі Маці Божай Пампейскай у Буэнас-Айрэсе.

Памолімся за новых кардыналаў, каб, умацоўваючы сваю блізкасць да Хрыста, Найвышэйшага Святара, міласэрнага і вернага (пар. Гбр 2, 17), яны дапамагалі мне ў маім служэнні біскупа Рыма дзеля дабра ўсяго святога вернага народа Божага», — сказаў Папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.