Пошук

03.07.2023 22:22   Catholic.by
Фота: Flickr

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 3 ліпеня, Святы Айцец Папа Францішак скіраваў віншаванне на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Ніжэй падаецца неафіцыйны пераклад віншавальнага паслання Пантыфіка.

Яго Правасхадзіцельству Аляксандру Лукашэнку, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

З нагоды адзначэння нацыянальнага свята Рэспублікі Беларусь хачу перадаць Вашаму Правасхадзіцельству свае віншаванні і пажаданні дабрабыту і згоды ўсяму народу. Прашу Бога, каб беларусы, кіруючыся каштоўнасцямі Евангелля, былі адчувальнымі да стагнання людзей бедных і ўразлівых, прызнаючы іх братамі. Паколькі сёння мір парушаны, кіраўніцтва Вашай краіны няхай скіруе ўсе свае намаганні на служэнне агульнаму дабру. Заклікаю Божае благаслаўленне на ўсіх жыхароў Беларусі.

Францішак

Абноўлена 03.07.2023 23:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця