Пошук

21.06.2023 14:20   Vatican News
Арцыбіскуп Эторэ Балестрэра. Фота з адкрытых крыніц

Папа Францішак прызначыў пастаяннага прадстаўніка Святога Пасаду пры аддзяленні і спецыялізаваных установах ААН у Жэневе, пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі і пры Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Як паведаміла 21 чэрвеня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, італьянскі арцыбіскуп Эторэ Балестрэра змяніў на гэтай пасадзе 62-гадовага нігерыйскага арцыбіскупа Фартунатуса Нвачукву, якога Святы Айцец у сакавіку 2023 года прызначыў сакратаром Дыкастэрыі па евангелізацыі.

Балестрэра паступіў на дыпламатычную службу Святога Пасаду ў 1996 годзе. Служыў у Паўднёвай Карэі, Манголіі і Нідэрландах. З 2001 года працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце. У жніўні 2009 года быў прызначаны падсакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, змяніўшы на гэтай пасадзе П’етро Параліна, прызначанага ў той час апостальскім нунцыем у Венесуэлу.

Іерарх свабодна размаўляе па-англійску і па-французску, а таксама па-іспанску, па-нямецку і па-галандску.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа