Пошук

01.09.2022 23:32   Catholic.by
Фота: Vatican Media

1 верасня адбылася сустрэча Святога Айца Папы Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News,

Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая адбылася раніцай у Апостальскім палацы, не паведамляецца.

Арцыбіскуп Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. У Беларусь для выканання сваёй місіі іерарх, які паходзіць са Спліт-Макарскай архідыяцэзіі ў Харватыі, прыбыў 11 кастрычніка таго ж года, стаўшы сёмым Апостальскім Нунцыем у незалежнай Беларусі.

Сёлета адзначаецца 30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь.

Абноўлена 01.09.2022 23:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа