Пошук

21.07.2022 13:24   Паводле: Vatican News
Лагатып візіту Папы Францішка ў Канаду / diocesemontreal.org

Афіцыйны сімвал падарожжа Папы Францішка ў Канаду, якое пройдзе 24–30 ліпеня, распрацаваў 45-гадовы Шон Вінсэн, графік-дызайнер з метыскай супольнасці правінцыі Манітоба.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, лагатып адлюстроўвае дэвіз пілігрымкі: «Ісці разам» — Marcher ensemble (па-французску) і Walking Together (па-англійску). Мастак стварыў яго ў форме сіняга кола, якое сімвалізуе рух, унутры якога змешчаны знак метысаў, стылізаваныя выявы арла, рыб, паўночных аленяў, канадскіх раслін і стыхій прыроды, а ў верхняй частцы — голуб як сімвал Святога Духа і ключы святога Пятра.

Шон Вінсэн патлумачыў, што галоўным чынам імкнуўся паказаць супольнасць.

«Куды б мы ні пайшлі па гэтым шляху аздараўлення і прымірэння, мы ідзем разам», — сказаў ён, дадаючы, што, калі ствараў лагатып натхняўся прыродай сваёй роднай зямлі, сваімі каранямі і традыцыямі, думкамі пра сям’ю, сяброў, продкаў.

Мастак прызнаўся, што атрымаўшы прапанову распрацаваць сімвал гістарычнага візіту Пантыфіка ў Канаду, спачатку вагаўся, адчуваючы вялікую адказнасць, але потым, параіўшыся са старэйшынамі сваёй супольнасці і сям’ёй, пагадзіўся ўзяць удзел у гэтай місіі. Вінсэн займаецца графічным дызайнам з 2007 года і ўжо стварыў шмат лагатыпаў для розных арганізацый і структур абарыгенаў.

Абноўлена 21.07.2022 13:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця