Пошук

02.11.2021 17:02  
Фота: agensir.it

Падчас Імшы на палявым алтары на французскіх вайсковых могілках у Рыме ва Успамін усіх памерлых вернікаў Папа Францішак заклікаў спыніць гонку ўзбраенняў і прыкласці намаганні дзеля міру.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у імправізаванай гаміліі, прамоўленай 2 лістапада, Святы Айцец нагадаў, што ўсе мы знаходзімся ў падарожжы. «Кожны з нас аднойчы зробіць апошні крок. <…> Важна, каб гэты апошні крок знайшоў нас на шляху, а не на шпацыры; на жыццёвым шляху, а не ў бясконцым лабірынце».

Папа Францішак нагадаў, што французскія могілкі ў Рыме, як і іншыя вайсковыя некропалі, з’яўляюцца месцам спачыну ахвяр канфліктаў; людзей, якія загінулі таму, што былі пакліканы абараняць Радзіму, абараняць каштоўнасці, ідэалы, а часта таксама абараняць сумныя і нікчэмныя палітычныя сітуацыі.

У гэтых магілах ляжаць «ахвяры вайны, якая з’ядае дзяцей Радзімы», — дадаў Папа.

Святы Айцец заўважыў, што многія з іх былі пахаваныя ў безыменных магілах, і падкрэсліў, што хоць «у сэрцы Бога запісана імя ўсіх нас, але гэта трагедыя вайны». Пантыфік выказаў упэўненасць у тым, што ўсе, хто пайшоў па добрай волі абараняць Радзіму, прабываюць з Панам. Але «ці мы, людзі ў падарожжы, дастаткова змагаемся, каб не было войнаў, каб не было дзяржаўных эканомік, умацаваных за кошт вытворчасці зброі?» — задаў пытанне Святы Айцец, дадаўшы, што сённяшняе казанне — гэта позірк на магілы.

«Гэтыя магілы з’яўляюцца пасланнем міру. Спыніцеся, браты і сёстры, спыніцеся вытворцы ўзбраенняў!» — сказаў Папа Францішак і падкрэсліў, што магілы салдатаў заклікаюць да міру.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа