Пошук

05.11.2021 14:53   Фота: Вяслава Вішнеўская / Catholic.by

3 лістапада, як гэта традыцыйна адбываецца на працягу актавы малітваў за ўсіх памерлых вернікаў, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску прайшла малітва за спачылае духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Святую Імшу ў гэтай інтэнцыі ўзначаліў новы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з арцыпастырам пры алтары галоўнай святыні беларускай сталіцы сабраліся ксяндзы канонікі архікатэдральнага капітулу, каб у супольнай малітве ўшанаваць памяць усіх тых, хто без рэшты прысвяціў сваё жыццё служэнню Хрысту і Яго святому Касцёлу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, перадусім за памерлага кардынала Казіміра Свёнтка, першага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Да арцыбіскупа Станеўскага і канонікаў капітулу далучыліся вернікі катэдральнай парафіі ў Мінску, якія ўзялі ўдзел у святой Імшы за памерлых святароў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа