Пошук

08.06.2021 11:02   Паводле: Vatican News
Фота: CNS / Stefano Spaziani, Pool

На неспакойную сітуацыю ў Буркіна-Фасо, на Святой Зямлі і ў М’янме звярнуў увагу Святы Айцец пасля малітвы Анёл Панскі з вернікамі, якія 6 чэрвеня сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Як перадае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Папа Францішак запэўніў у малітве ахвяр нападу, здзейсненага ў ноч з 4 на 5 чэрвеня на вёску Салхан у Буркіна-Фасо, падчас якога тэрарысты забілі па меншай меры 130 мірных жыхароў, сярод якіх дзеці. Святы Айцец выказаў сваю блізкасць родным тых, хто стаў ахвярамі тэракту, а таксама ўсяму насельніцтву гэтай афрыканскай краіны, «якая вельмі пакутуе ад пастаянных нападаў».

«Афрыка патрабуе міру і ненасілля», — дадаў пастыр паўсюднага Касцёла.

Папа таксама заклікаў далучыцца да штогадовай ініцыятывы міжнароднага руху «Каталіцкая акцыя», якая называецца «Хвіліна для міру».

8 чэрвеня ў 13.00 вернікаў усіх веравызнанняў запрашаюць прысвяціць адну хвіліну малітве за мір, у адпаведнасці з уласнай рэлігійнай традыцыяй.

«Будзем асаблівым чынам маліцца за Святую Зямлю і М’янму», — сказаў Папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.