Пошук

29.04.2021 15:04   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фотакалаж: gazeta.ru

Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанардо Сандры заявіў, што любое пасрэдніцтва Святога Пасаду паміж Украінай і Расіяй можа адыбвацца толькі ў кантэксце працы Мінскай групы.

Пра гэта са спасылкай на партал Repubblica.it паведаміла 29 красавіка Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Кардынал Сандры дадаў, што яму нічога не вядома адносна магчымай сустрэчы прэзідэнтаў Пуціна і Зяленскага пры ўдзеле Папы Францішка, нагадаўшы, што Святы Айцец заўсёды і паўсюль гатовы падтрымаць кожную ініцыятыву, якая спрыяе міру, дыялогу і сустрэчы.

Такім чынам кардынал пракаментаваў словы прэзідэнта Украіны, які сказаў, што Ватыкан можа стаць «аптымальным месцам» для перамоў з Расіяй па сітуацыі ў Данбасе.

Разам з тым прэс-сакратар Крамля Зміцер Пяскоў заявіў, што «Масква не атрымала ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага афіцыйнай прапановы сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Ватыкане».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.