Пошук

15.04.2021 15:06   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота niedziela.pl

На 17–19 лютага 2022 года запланавана правядзенне тэалагічнага сімпозіума на тэму «Да фундаментальнай тэалогіі святарства», які арганізуе Святы Пасад.

Прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле ўказвае на актуальнасць і вялікае значэнне гэтага форуму, пасланне якога скіравана найперш да біскупаў усяго свету.

«Касцёл сёння знаходзіцца ў складанай сітуацыі, ёсць у ім моцныя, хоць і павярхоўныя напружанні. Каб іх перамагчы, мы маем пільную патрэбу ў глыбокай тэалагічнай рэфлексіі пра таямніцу Касцёла, паслугі і харызмы ў супольнасці ахрышчаных», — адзначыў у размове з Vatican News кардынал Уэлле.

Падчас прэзентацыі запланаванага сімпозіума ватыканскі іерарх заўважыў, што, нягледзячы на патрабаванні пастулатаў так званага «сінадальнага шляху» ў Германіі, у цэнтры форуму не будзе такіх тэм, як адмена цэлібату.

Як падкрэсліў іерарх, арганізатары перакананыя ў каштоўнасці святарскага цэлібату.

«Галоўнай мэтай гэтага сімпозіума будзе паглыбленае тэалагічнае разважанне. Гэта будзе падзея тэарэтычнага характару. Яе ўдзельнікі — вельмі кампетэнтныя асобы ў гэтай сферы. Гэта будуць сапраўдныя тэалагічныя дэбаты, якія, тым не менш, прызначаны для ўсіх, — адзначыў ватыканскі іерарх. — Мы лічым, што ў нас атрымаецца абудзіць моладзь, якая ўключыцца ў жыццё Касцёла ў імя атрыманага хросту, а таксама паклікання да канкрэтнага служэння».

Абноўлена 15.04.2021 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.