Пошук

14.01.2021 15:02   Паводле: Vatican News
Кардынал Курт Кох і Мітрапаліт Філарэт у Мінску, 13 лістапада 2011 г. Фота Аляксандры Шчыглінскай

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох скіраваў спачуванні Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну ў сувязі са смерцю Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта.

Як паведаміла 14 студзеня беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на сваёй інтэрнэт-старонцы дыкастэрыя нагадала, што ў 1981–1989 гадах спачылы іерарх кіраваў Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, «спрыяючы развіццю адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам».

У 1990–2013 гадах ён узначальваў Беларускую Праваслаўную Царкву, «імкнучыся да духоўнага адраджэння беларускага народа і ўмацавання добрых адносін паміж хрысціянамі краіны».

Абноўлена 14.01.2021 23:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця