Пошук

02.12.2020 13:19   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: Daniel Ibanez / ACI Group

Плануецца, што ў першым квартале 2021 года Папа Францішак зацвердзіць новы дакумент — Дырэкторый, які будзе рэгуляваць адносіны паміж біскупамі і кансэкраванымі асобамі.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, Дырэкторый прыйдзе на змену інструкцыі Mutuæ relationes, што з’явілася 42 гады таму, і над пераглядам якой ужо даўно працуюць у Ватыкане.

Пра гэта распавёў арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбальё, Сакратар Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.

У сваёй прамове падчас віртуальнага пасяджэння Аб’яднання Генеральных Настаяцеляў, якое праходзіла з 25 па 27 лістапада, іерарх паведаміў, што працоўная назва чаканага дакументу гучыць: «Дырэкторый на тэму адносін паміж біскупамі і кансэкраваным жыццём у камуніі і місіі Касцёла».

Яго падрыхтоўка праходзіць у супрацоўніцтве з Кангрэгацыяй па справах Біскупаў. Перад тым, як дакумент будзе апублікаваны, яго разгледзяць у Дзяржаўным Сакратарыяце, Кангрэгацыі Веравучэння і ў Папскай радзе заканадаўчых тэкстаў.

Дырэкторый падзяляецца на тры часткі: тэалагічную, юрыдычную і душпастырскую, у якой адбудзецца найбольш змен у параўнанні з папярэдняй інструкцыяй Mutuæ relationes.

Менавіта ў гэтай душпастырскай частцы Дырэкторыя плануецца даць адказ на магчымыя праблемы ў адносінах паміж біскупамі і прадстаўнікамі манаскіх супольнасцяў. Тут жа пойдзе гаворка і пра «месца для кансэкраваных жанчын», — сказаў арцыбіскуп Карбальё.

Абноўлена 02.12.2020 13:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.