Пошук

17.07.2020 17:45   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота Vatican News

10 ліпеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынала Джаванні Анджэло Бэччу і ўпаўнаважыў яго выдаць дэкрэты наконт новай благаслаўлёнай і чатырох слугаў Божых.

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, благаслаўлёнай будзе абвешчана Марыя Антонія Сама, свецкая верніца з Калабрыі (Італія). Яна нарадзілася 2 сакавіка 1875 г. у Сант-Андрэа-Ёніо і з юнацтва была прыкутая да ложка з-за паралічу. Нягледзячы на цяжкую хваробу, яна жыла глыбокай духоўнасцю і запрашала ўсіх, хто прыходзіў яе адведаць, заўсёды і ў любой сітуацыі ўскладаць давер на Бога.

Жыхары вёскі называлі яе «манахіняй святога Бруно»: людзі прыходзілі да яе прасіць рады і малітвы, шукалі побач з ёю міру і спакою.

Тройчы ў дзень госці маліліся разам з ёю Ружанец. 27 мая 1953 г. Марыя Антонія Сама памерла ва ўзросце 78 гадоў. Больш за 60 з іх яна правяла ў нерухомасці ў ложку, ахвяруючы ўсе пакуты Пану.

Таксама Касцёл прызнае гераічныя цноты будучых слугаў Божых: а. Эўзэбіо Франчэско Кіні, італьянскага святара з Таварыства Езуса (1645-1711); кс. Марыяно Хасэ дэ Ібаргюэнгоіціа-і-Сулоага, іспанскага дыяцэзіяльнага святара, аднаго з заснавальнікаў Інстытуту Служак Езуса (1815-1888); іспанскай законніцы с. Марыі Фелікс Торэс, заснавальніцы Таварыства Збаўцы (1907-2001); Анджоліно Банэтты, італьянскага свецкага верніка з Асацыяцыі маўклівых супрацоўнікаў Крыжа (1948-1963).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.