Пошук

27.05.2020 12:21   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: Blogspot.com

31 мая, у нядзелю Спаслання Духа Святога, вернікі пасля доўгага перапынку змогуць узяць удзел у супольнай малітве апоўдні на плошчы Святога Пятра разам з Папам Францішкам, які зноў традыцыйна правядзе яе ля вакна Апостальскага палацу.

Як са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, у бліжэйшую нядзелю Папа Францішак а 10-й гадзіне будзе цэлебраваць святую Імшу ў капліцы Найсвяцейшага Сакрамэнту ў базыліцы святога Пятра, пасля чаго апоўдні разам з вернікамі, сабранымі пасля больш як двухмесячнага перапынку на плошчы Святога Пятра, разам прамовіць малітву «Валадарка неба».

У нядзелю 8 сакавіка Святы Айцец з увагі на абвастрэнне пандэміі каранавірусу ўпершыню прамовіў марыйную малітву апоўдні з бібліятэкі Апостальскага палацу без удзелу вернікаў. Тады Папа Францішак сказаў:

«Сёння гэтая малітва „Анёл Панскі“ крыху іншая, з Папам, „зачыненым у клетцы“ бібліятэкі. Але я адчуваю вашую прысутнасць, я — побач з вамі», — дадаў Святы Айцец.

З той нядзелі на заканчэнне малітвы пастыр паўсюднага Касцёла ішоў у свой асабісты кабінет, адкуль зазвычай праводзіцца малітва ў нядзелю апоўдні, і благаслаўляў або пустую плошчу, або некалькіх вернікаў, якія паволі вярталіся на гэтую традыцыйную сустрэчу з Папам.

Абноўлена 27.05.2020 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа