Пошук

30.07.2019 16:33   Паводле: Vatican News
Фота vaticannews.va
Фота vaticannews.va

Ватыканскі аўтапарк папоўніўся двума новымі электракарамі «Smart». Яны былі перададзены ў бязвыплатнае карыстанне нямецкім аўтамабільным канцэрнам «Daimler AG».

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, два новыя чатырохмесныя электрычныя аўтамабілі былі дастаўлены ў Ватыкан 24 ліпеня.

Яны будуць знаходзіцца ў распараджэнні Губернатарату і павінны яшчэ раз падкрэсліць увагу папскай дзяржавы да праблем навакольнага асяроддзя і эвалюцыю ў кірунку выкарыстання экалагічна чыстага транспарту.

Рашэнне выкарыстоўваць электрамабілі — адказ на зварот папы Францішка, які ў сваёй энцыкліцы Laudato si’ пісаў: «Тэрміновы заклік да абароны нашага супольнага дому ахоплівае клопат аб з’яднанні ўсёй чалавечай сям’і ў імкненні да ўстойлівага і інтэгральнага развіцця, бо ведаем, што ўсё можа змяніцца».

У чэрвені гэтага года на тэрыторыі Ватыкана было ўстаноўлена 20 зарадных станцый для электрамабіляў, якія маюць па два порты магутнасцю 22 кВт кожны. Электракары ёсць у распараджэнні Ватыканскай жандармерыі, Ватыканскай пошты, некаторых структур Рымскай курыі.

Абноўлена 31.07.2019 11:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа