Пошук

21.05.2019 14:13   Тэкст: Кс. Кірыл Бардонаў / Фота: Анастасія Юхо / Catholic.by

20 мая ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася сустрэча моладзі горада Мінска з дэлегацыяй моладзі з Літвы.

Група юнакоў і дзяўчат, якія прадстаўляюць усе дыяцэзіі суседняй краіны, наведала Беларусь. Акрамя экскурсій і знаёмства з рознымі цікавымі мясцінамі, літоўскія маладзёны пажадалі сустрэцца са сваімі беларускімі аднагодкамі.

У міжнароднай моладзевай сустрэчы ўзяў удзел таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — заўсёды малады сэрцам і сваёй нястомнай энергіяй.

Маладыя беларусы, многія з якіх таксама паходзяць з розных мясцін нашай краіны і цяпер вучацца ў сталіцы, распавялi пра тое, як яны імкнуцца паглыбляць сваю веру, беручы ўдзел у душпастырстве моладзі ў Мінска-Магілёўскай архыдыяцэзіі. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю пазнаёміліся з вопытам сваіх літоўскіх аднагодкаў, большасць з якіх з’яўляюцца аніматарамі моладзевага душпастырства ў сваіх дыяцэзіях.

Як адзначылі некаторыя ўдзельнікі сустрэчы, падобныя кантакты вельмі карысныя, таму што даюць магчымасць узаемнага сведчання веруючай моладзі і такім чынам становяцца падтрымкай у пераадоленні цяжкасцяў на шляху сапраўднага хрысціянскага жыцця.

 

Абноўлена 21.05.2019 14:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.