Пошук

09.05.2019 12:06   Паводле: С. Таццяна Гмыза / Catholicnews.by / Фота: Парафiя св. Андрэя Баболі ў Полацку

З 6 па 8 мая ў рэкалекцыйным доме ў Воршы адбыўся курс «Закхей» для моладзі.

Як паведаміў партал Catholicnews.by, каля 30 маладых людзей з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Мінска і Оршы сабраліся на гэтых своеасаблівых духоўных практыкаваннях, каб паглыбіць сваю веру.

Кульмінацыяй кожнага дня была Эўхарыстыя, падчас якой удзельнікі курсу духоўна насычаліся Божым Словам і Целам Хрыста.

З дапамогай а. Аляксандра Жарнасека МІС яны таксама паглыблялі свае рэлігійныя веды, задавалі святару хвалюючыя пытанні і разважалі над сваім штодзённым жыццём.

Тэмы духоўных настаўленняў былі актуальныя і цікавыя. Глыбей паразважаць над імі ў прысутнасці Езуса была магчымасць падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Споведзь і заступніцкая малітва сталі момантам шчырасці і перамены жыцця з дапамогаю моцы Божай.

Вольны час быў запоўнены гульнямі, спевамі і сяброўскімі размовамі.

По словах маладых удзельнікаў, курс «Закхей» стаў для іх добрай нагодай затрымацца, падумаць над сваім жыццём і надаць яму адпаведны кірунак, а таксама знайсці новых сяброў: аднадумцаў і адзінаверцаў.

Больш фота ТУТ>>>

Абноўлена 09.05.2019 12:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця