6 мая пры парафіі cв. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне распачаліся Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
Як паведамляе партал Grodnensis.by, у сустрэчы ўдзельнічае больш за 1000 чалавек з розных парафій Гродзеншчыны, а таксама прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Маладым людзям спадарожнічаюць іх душпастыры, сёстры законныя і катэхеты, якія разам з імі правядуць гэтыя некалькі дзён.
Сёлета Дыяцэзіяльныя дні моладзі адбываюцца ўжо ў 26-ы раз.
Сустрэча ў Шчучыне праходзіць пад дэвізамі «Па прыкладу Марыі буду служыць Пану».
Гэтыя словы працягваюць тэму Сусветных дзён моладзі, якія ў студзені прайшлі ў Панаме пад дэвізам «Вось я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38). Юнакі і дзяўчаты углядаюцца ў прыклад Марыі, якая аб’яўляецца як пакорная слуга Пана, што дасканала рэалізуе план, падрыхтаваны для Яе Богам.
Мэта арганізатараў мерапрыемства — дапамагчы маладым людзям усвядоміць, што служэнне не азначае прыгнечанасці, знявольвання ці абмежавання свабоды, а з’яўляецца выкананнннем Божай волі, што дае сапраўднае шчасце.
![](/3/images/news/2019/05/9796/2019-05-07-shchuchyn2019050712.jpg)
Як адзначае душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі і арганізатар сустрэчы кс. канонік Антоні Грэмза, «хрысціянін у поўнай меры рэалізуе сваё жыццё толькі тады, калі па прыкладзе Марыі навучыцца служыць Пану Богу і іншым людзям».
«Марыя паказвае нам, што варта служыць. Паказвае, што з гэтага служэнне належыць чэрпаць радасць і сілы. Да служэння быў пакліканы кожны чалавек», — дадае святар.
Цэлебрацыю Эўхарыстыі на распачацце Дыяцэзіяльных дзён моладзі ўзначалiў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, адказны ў епіскапаце Беларусі за душпастырства моладзі.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, біскуп Станеўскі падкрэсліў, што Езус – найлепшы ўзор маладосці. Таму, дадаў іерарх, вельмі важна ўглядацца ў маладога Езуса, якога паказвае Евангелле, бо ў Ім можна распазнаць шмат прыкмет, характэрных для маладых сэрцаў.
«Зрабіце Касцёл маладым і навучыцеся слухаць», — заклікаў біскуп прысутную моладзь, дадаючы, што Касцёл павінен быць маладым і для маладых. Паволе іерарха, маладыя людзі могуць дапамагчы Касцёлу заставацца маладым, не псавацца, не замыкацца і быць здольным да сведчання.
На заканчэнне Імшы ўдзельнікі сустрэчы падарылі біскупу цішотку (майку) з лагатыпам сёлетніх Дзён моладзі.
Завяршыўся першы дзень сустрэчы духоўнай канферэнцыяй «Роля служэння ў жыцці хрысціяніна», якую прамовіў удзельнікам а. Юрый Находка OCD, і канцэртам моладзевага гуртa «Пілігрымы» са Смаргоні.
![](/3/images/previews/news/2019/05/9796/s-2019-05-07-shchuchyn201905071-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9796/s-2019-05-07-shchuchyn201905072-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9796/s-2019-05-07-shchuchyn201905073-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9796/s-2019-05-07-shchuchyn201905074-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9796/s-2019-05-07-shchuchyn201905075-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9796/s-2019-05-07-shchuchyn201905076-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/05/9796/s-2019-05-07-shchuchyn201905077-cb.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9796/2019-05-07-shchuchyn201905071.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9796/2019-05-07-shchuchyn201905072.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9796/2019-05-07-shchuchyn201905073.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9796/2019-05-07-shchuchyn201905074.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9796/2019-05-07-shchuchyn201905075.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9796/2019-05-07-shchuchyn201905076.jpg)
![](/3/images/news/2019/05/9796/2019-05-07-shchuchyn201905077.jpg)
Не зважаючы на халоднае надвор’е і зусім не майскую імжу, удзельнікі супольна славілі Бога праз спеў, танец і шчырую радасць. Пасля канцэрту юнакі і дзяўчаты атрымалі благаслаўленне і разышліся па дамах, дзе іх прымаюць на начлег гасцінныя жыхары Шчучына.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)