Пошук

21.04.2019 02:37   Catholic.by

«Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас», — піша біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

«Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк 24, 5–6).

Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмянасцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!» (пар. Мк 16, 6).

Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Сёння і я жадаю дзяліцца з вамі гэтай радаснай навіной:

Хрыстус уваскрос!

Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас.

Няхай кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі.

Няхай гэтыя святы напоўняць вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.

✠ Аляксандр Яшэўскі SDB
дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.