Пошук

10.03.2019 09:11   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У сувязі з запланаванай хірургічнай аперацыяй на пазваночніку з 10 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, будзе знаходзіцца ў шпіталі. 

Рэдакцыя партала Catholic.by звяртаецца з просьбай да ўсіх сваіх чытачоў — вернікаў і людзей добрай волі, — каб у сваіх малітвах, а таксама велікапосных пастановах асаблівым чынам памяталі пра арцыбіскупа і маліліся, просячы аб паспяховай аперацыі і хутчэйшым вяртанні здароўя.

Падчас яго адсутнасці тыя абавязкі, якія дазваляе кананічнае права, будзе выконваць генеральны вікарый - біскуп Юрый Касабуцкі

Абноўлена 14.03.2019 16:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця