Пошук

19.02.2019 10:47   Паводле: grodnensis.by

Як паведаміў 18 лютага партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, сёлета ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях пройдуць 12–13 ліпеня.

Праграма ўрачыстасцяў і дэвіз будуць абвешчаны пазней. Адказным за падрыхтоўку да фэсту з’яўляецца кс. Юрый Бяганскі, кусташ санктуарыя.

Гэты год для тракельскага санктуарыя асаблівы.

Сёлета прыпадае 210-годдзе пабудовы касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Тракелях, 25-годдзе абвяшчэння яго дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы нашых сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай.

Абноўлена 19.02.2019 12:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.