Пошук

12.02.2019 11:16   Catholic.by
Фота kataliki-berazino.by

З 16 лістапада 2018 г. пачаў дзейнічаць сайт парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Вострабрамскай) у г. Беразіно (Барысаўскі дэканат).

У горадзе, які знаходзіцца на палове дарогі з Мінска да Магілёва, парафія існуе з 1641 г. Касцёл, пабудаваны ў 1844 г., быў знішчаны ў 1914 г. Парафія адрадзілася ў 1992 г., з 1997 г. дзейнічае часовая капліца па вуліцы Піянерскай, 25.

Будаўніцтва новага касцёла ў гістарычным цэнтры горада, па вуліцы Красіна, распачалося ў 2018 г. Крыж на будаўнiчай пляцоўцы асвяціў 5 красавіка 2016 г. біскуп Юрый Касабуцкі.

Будаўніцтва касцёла вядзецца намаганнямі пробашча парафіі кс. Андрэя Фёдарава за сродкі мясцовых вернікаў і добраахвотныя ахвяраванні дабрачынцаў.

На парафіяльным сайце kataliki-berazino.by можна знайсці расклад набажэнстваў у г. Беразіно і в. Багушэвічы, кантактную інфармацыю і навіны парафіяльнага жыцця.

Абноўлена 12.02.2019 11:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця