Пошук

24.01.2019 15:07   Фота: Даніла Ліцкевіч / Catholic.by

Курсы прызначаны для аніматараў, якія будуць займацца душпастырскім служэннем у парафіях. Яны разлічаны на 6 месяцаў. Ёсць стацыянарная і завочная формы навучання. У выкладанні ўдзельнічаюць 17 спікераў.

Сёлета на курсы запісаліся 54 чалавек на стацыянарную і 9 на завочную формы. Першая сустрэча адбылася 19 студзеня.

Праграма складаецца з шасці секцый:

  1. Светапогляд, вера
  2. Мэта, місія, пакліканне
  3. Планаванне
  4. Каманда, арганізацыя працы ў групах
  5. Фаундрэйзінг
  6. Фота, відэа, музыка, СМІ

Ужо зараз ёсць магчымасць запісацца на наступны год.

Арганізатар — адказны за душпастырства моладзі Пінскай дыяцэзіі кс. Павел Рудзьман:
+375 29 709-00-93

 

Абноўлена 24.01.2019 15:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця