Пошук

23.01.2019 12:55   Фота: Вольга Махнач / Catholic.by
Фота Вольгі Махнач. uvd.grodno.by

22 снежня ў Гродзенскім абласным упраўленні аховы адбылася цырымонія ўручэння кіроўцам ключоў ад новых аўтамабіляў, якія благаславілі праваслаўныя святары і ксёндз.

Пра гэта паведаміла Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама на сваім сайце uvd.grodno.by.

Благаслаўленне здзейснілі праваслаўныя святары а. Ігар Данільчык і а. Аляксандр Казакевіч, а таксама вікарый катэдральнай парафіі св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне кс. Алег Канановіч.

Сумесны ўдзел у цырымоніі духоўных асобаў дзвюх найбольшых у нашай краіне канфесій стаў яшчэ адным яскравым сведчаннем добразычлівых адносінаў паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў, якія ў згодзе жывуць і працуюць побач.

Фота Вольгі Махнач. uvd.grodno.by

Падзея набыла асаблівую вымоўнасць менавіта ў гэтыя дні, калі праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў.

Абноўлена 23.01.2019 13:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа