Пошук

08.01.2019 15:04   Фота: Зміцер Лупач / Сatholicnews.by

4 студзеня ў Цэнтры дзіцячай творчасці Віцебска прайшоў дыяцэзіяльны конкурс батлеек, у якім узялі ўдзел дзеці з 12-і парафій Віцебскай дыяцэзіі.

Як паведамляе анлайн-версія газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік» Сatholicnews.by, вядучымі мерапрыемства былі кс. Віктар Місевіч і сястра Дар’я Галубкова, а ў склад журы ўваходзілі а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, кіраўнік клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа», Алесь Замкоўскі, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску, а. Клеменс Верт SІ, прадстаўнік Віцебскай курыі.

Напачатку ўсіх прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён пажадаў удзельнікам і гледачам творчых поспехаў і прыемных уражанняў.

У сёлетнім конкурсе выступілі дзіцячыя калектывы з катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага, парафіі св. Антонія і парафіі св. Уладзіслава з Віцебска, з парафіі св. Андрэя Баболі з Полацка, з парафіі Нараджэння Маці Божай з Браслава, з парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі з Параф’янава, з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса з Наваполацка, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы з Докшыцаў, з парафіі св. Андрэя Апостала з Лынтупаў і з парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі з Верхнядзвінска. Акрамя таго, парафію Маці Божай Фацімскай з Дуброўна прадставіла адзіная ўдзельніца Дар’я Вінкевіч, якая прачытала верш пра анёла.

Самым «далёкім» удзельнікам сёлетняга конкурсу, якія прыбылі з Лынтупаў, давялося праехаць тры сотні кіламетраў, каб дабрацца да цэнтра дыяцэзіі. Пасля ўручэння дыпломаў, прызоў і падарункаў дзеці вярнуліся ў свае парафіі, каб праз год зноў сустрэцца ў Віцебску.

Фота і відэа з конкурсу можна паглядзець ТУТ>>>

Абноўлена 08.01.2019 15:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.